rubeen

З мэтай выхавання ў дзяцей дашкольнага ўзросту грамадзянскасці і патрыятызму, гонару за сваю краіну, а таксама пашырэння ўяўленняў і ведаў аб космасе і гісторыі касманаўтыкі, для выхаванцаў дзіцячага сада прайшла гульня-падарожжа “Зорны шлях”.

Дзеці даведаліся пра гісторыю свята – Дзень касманаўтыкі. Цікава ім было паслухаць вершы пра космас, пазнаёміцца з “зорным”  шляхам знакамітых касманаўтаў. Асаблівая ўвага надавалася гісторыі засваення касмічнай прасторы беларускімі касманаўтамі, а менавіта, палёту ў космас Марыны Васілеўскай, і значнасці гэтай падзеі для нашай суверэннай краіны.

Выхаванцы здзейснілі віртуальнае падарожжа ў космас. Пазнаёміліся ў гульнявой форме з планетамі Сонечнай сістэмы, Млечным шляхам,  удзельнічалі ў гульнях “Збяры касманаўта ў палёт”, “Складзі касмічны карабель”, “Падбяры цень”, з задавальненнем адгадвалі загадкі пра космас і касмічныя з’явы. На прыканцы гульні-падарожжа выхаванцам было прапанавана намяляваць кожнаму сваю ракету, на якой яны мараць паляцець у сапраўднае касмічнае падарожжа.


   

Новости образования